Праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы і затрыманні ў двух райцэнтрах Беларусі. Паводле «Нашай Нівы», затрыманні прайшлі ў сталіцы і Гомелі.
«Нам паступае інфармацыя, што ў Смаргоні і Ваўкавыску масавыя ператрусы і затрыманні. Правяраюць інфармацыю на мабільных тэлефонах і геалакацыю тэлефонаў у 2020 годзе (імаверна, глядзяць у сваіх базах архіўныя звесткі пра рухі на аснове вышак сотавай сувязі). Калі кагосьці не было на працоўным месцы, яшчэ і выклікаюць у аддзяленне», — паведаміў тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Аўтары раяць засцерагчы сябе — праверыць падпіскі ва ўсіх сацсетках, асаблівую ўвагу надаўшы Instagram.
«Наша Ніва» паведаміла, што ёсць інфармацыя пра затрыманні ў Мінску і Гомелі.