Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  2. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  3. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  4. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  5. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  6. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  7. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  8. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  9. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  10. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  11. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  12. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  13. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  14. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  15. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Читать по-русски


/

Даследчыкі з пяці еўрапейскіх краін прааналізавалі фрэску Мікеланджэла «Сусветны патоп» з роспісу Сікстынскай капэлы ў Рыме і прыйшлі да высновы, што адна з жанчын, выяўленых на ёй, пакутавала на рак грудзей. Справаздача пра працу апублікаваная ў часопісе The Breast, піша «N+1».

Michelangelo Buonarroti. Cappella Sistina, Il diluvio universale, 1511 Frans Vandewalle / Flickr; Musei Vaticani / Public Domain
Michelangelo Buonarroti. Cappella Sistina, Il diluvio universale, 1511 Frans Vandewalle. Фота: Flickr / Musei Vaticani / Public Domain

Грудзі як сімвал жаноцкасці і мацярынства сустракаюцца ў мастацкіх творах большасці эпох і культур. Пры гэтым на некаторых скульптурах і малюнках — ад антычнасці да Рэнесансу і барока — можна ўбачыць прыкметы паталагічных станаў гэтага органа, часцей за ўсё пухлін. У некаторых такіх выпадках праўдападобнасць іх наяўнасці рабілася прадметам дыскусій, разыходзіліся і меркаванні пра тое, ці выяўляў іх мастак наўмысна, і калі так, то які сімвалічны сэнс у гэта ўкладаў. Працэс аналізу і інтэрпрэтацыі патэнцыйных паталагічных станаў у мастацкіх творах называецца іканадыягностыкай і патрабуе сумесных намаганняў экспертаў па біямедыцыне, гісторыі медыцыны і гісторыі мастацтва. У 2023 годзе выйшлі першыя метадалагічныя рэкамендацыі і дапаможнік па гэтай дысцыпліне.

Андрэас Нерліх з Мюнхенскага ўніверсітэта імені Людвіга і Максіміліяна з калегамі з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі скарысталіся гэтымі рэкамендацыямі, каб прааналізаваць фрэскі Сікстынскай капэлы, створаныя Мікеланджэла ў 1508−1512 гадах на замову папы Юлія II. На адной з іх, якая выяўляе сусветны патоп, ёсць група людзей, якія ўцякаюць ад вады. Злева на пярэднім плане выяўленая практычна аголеная маладая жанчына ў сіняй хустцы, якая сведчыць пра яе замужні статус.

Левая цыцка жанчыны мае прыкметы птозу як наступства груднога кармлення ў мінулым, а таксама смочку, якая значна выступае наперад, і гладкія абрысы. На правай цыццы смочка ўцягнутая і дэфармаваная, таксама ўцягнутая арэалярная і парарэалярная скура, на медыяльнай частцы арэола відаць эрозіі, скура непасрэдна над смочкай няроўна ўцягнутая і рубцападобна дэфармаваная. У верхнім медыяльным квадранце грудзей і каля падпахавай западзіны добра прыкметныя выпукласці, якія нагадваюць павялічаныя лімфавузлы.

У эпоху Рэнесансу часта адбываліся эпідэміі і былі шырока распаўсюджаныя сухоты, якія могуць пранікаць у тканку грудной залозы з крывёю ці лімфай. Аднак надулярная форма сухотнага мастыту, якую можна западозрыць на карціне, нават у эндэмічных рэгіёнах сустракаецца выключна рэдка, што робіць дыягназ малаімаверным. Пасляродавы мастыт таксама малаімаверны, бо паражэнні грудзей лакалізаваныя і няма іншых фізіялагічных прыкметаў груднога кармлення. Таксама аўтары працы паслядоўна выключылі плазмацытарны мастыт, траўму, хранічныя запаленчыя захворванні (такія як ваўчанка ці саркаідоз) і эндакрынныя разлады, заключыўшы, што з найбольшай імавернасцю на фрэсцы выяўленая карцынома грудзей. На карысць гэтага дыягназу кажа і тое, што менавіта ў Італіі (у прыватнасці, у Таскане) упершыню з’явіліся і пачалі распаўсюджвацца мутацыі гена BRCA1, што прыводзяць да ранняга развіццю раку грудзей.

У працэсе іканадыягностыкі даследчыкі старанна вывучылі выявы жаночых грудзей на іншых карцінах і скульптурах Мікеланджэла, уключаючы фрэску «Страшны суд» у той жа Сікстынскай капэле. Прыняўшы пад увагу і тое, што ў юнацтве мастак асіставаў на ўскрыццях, яны прыйшлі да высновы, што ён быў знаёмы з рознымі памерамі і марфалогіяй гэтага органа і выкарыстаў гэтыя веды, ствараючы жаночых персанажаў. Падчас роспісу капэлы Мікеланджэла не карыстаўся жывымі мадэлямі, і на фрэсках няма выяваў рэальных людзей.

Результаты анализа фрески до и после реставрации, сопоставление с другими изображениями женской груди авторства Микеланджело Andreas G. Nerlich et al. / The Breast, 2024
Вынікі аналізу фрэскі да і пасля рэстаўрацыі, супастаўленне з іншымі выявамі жаночых грудзей аўтарства Мікеланджэла. Фота: Andreas G. Nerlich et al. / The Breast, 2024

Усё гэта, на думку аўтараў, паказвае, што мастак выявіў паталагічныя змены наўмысна. Паколькі для Рэнесансу і, у прыватнасці, для скульптара Мікеланджэла характэрнае андрагіннае выяўленне людзей з ненатуральна рэльефнай мускулатурай, адмоўныя рысы маглі падкрэслівацца прыкметамі анамаліі, дэфармацыі, паталагічных змен або скажонымі рысамі твару, што цалкам імавернае і ў гэтым выпадку (біблейскі патоп быў закліканы знішчыць грэшнае чалавецтва). Магчыма, мастак так выявіў пакаранне за грэх юрлівасці; на фрэсцы можна распазнаць алегарычныя выявы і іншых смяротных грахоў: абжорства і гультайства — мужчына з бочкай, гневу — людзі, што б’юцца ў лодцы, і прагнасці — жанчына з хатнім начыннем.

Па выніках аналізу дыягназу раку грудзей на фрэсцы прысвоілі найвышэйшы ўзровень доказнасці (бясспрэчны ці практычна бясспрэчны), бо ён адпавядае і выяве, і сімвалічнаму кантэксту.